|
Ссылки
Сайт Министерства образования Республики Беларусь
Сайт Клецкого райисполкома
Сайт Республиканского института контроля знаний
|
ОСОБЕННОСТИ УЧЕБНОГО ПРОЦЕССА
Анализ учебно -воспитательной работы за 2010/2011 учебный год
- У 2010/11 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Карацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2010 налічвалася 69 вучняў, на канец жа года – 67.
Усе дзеці шасцігадовага ўзросту, якія пражываюць у мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Першакласнікі (3 вучні) наведвалі дзіцячы сад. Дзеці да 15 гадоў, згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, поўнасцю ахоплены навучаннем. З іх атрымліваюць навучанне ў СПЛ - 3 вучні.
На працягу навучальнага года выбылі 3 вучні па прычыне змены месца жыхарства. У школе навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у ІПСЧУП “Налібокі - Нёман”, у Навінкаўскім лясніцтве, другіх прадпрыемствах раёна.
У мнагадзетных сем’ях жывуць 20 вучняў. Усяго мнагадзетных сем’яў- 6. Сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна - небяспечным стане -4; у няпоўнай сям’і пражывае 28 дзяцей.
50 сямей прадстаўляюць сем’і работнікаў сельскай гаспадаркі, 6 - сем’і сельскай і педагагічнай інтэлігенцыі.
6 бацькоў маюць вышэйшую адукацыю, 14- сярэднюю спецыяльную, 74% бацькоў з сярэдняй і базавай адукацыяй.
Па стану здароўя вучняў школы да першай групы адносіцца 27 вучняў, да 2-й - 49 вучняў, да 3-й групы здароўя - 2 вучні.
Па выніках медыцынскагга агляду выяўлена 32 вучні з паталогіяй
здароўя 41%, у 2008/09 вучэбным годзе іх было 44 (35%)., у 2009/2010 - 33 (42%). У параўнанні з прошлым годам назіраецца тэндэнцыя павелічэння пропускаў заняткаў па хваробе. Пропускі ўрокаў сярод вучняў склалі ў сярэднім 3 дні, у тым ліку па хваробе - 2,5 дні (2008/2009 н.г. - 2,5 дні), у 2009/2010 - 4 дні.
Для папярэджвання захворванняў сярод вучняў у школе праведзены наступныя мерапрыемствы:
- рацыянальнае збалансіраванае харчаванне;
- С- вітамінізацыя;
- правільны падбор мэблі ў класных кабінетах;
- рухомыя перапынкі пасля 3 і 4 урокаў;
- захаванне здароўезберагаючых тэхналогій на ўроку і ў пазаўрочны час;
У канікулярны час вучні праходзяць аздараўленне на аздараўленчай пляцоўцы пры школе, у лагеры “Нача”.
Клопат аб здароўі дзяцей застаецца прыярытэтнай задачай работы школы. У сувязі з гэтым, у наступным навучальным годзе неабходна звярнуць увагу на якасць медыцынскага агляду вучняў, аб’ектыўнасць яго рэзультатаў. Час медыцынскага агляду вытрымліваецца, аднак акты медыцынскага абследавання патрабуюць большай дакладнасці, канкрэтнасці: не ўказваецца група здароўя кожнага вучня, група па фізічнай культуры, рэкамендацыі ў выпадку паталогіі.
Вучэбна - выхаваўчы працэс ва ўстанове адукацыі здзяйснялі 16 настаўнікаў. З іх маюць вышэйшую адукацыю - 12 (75%), сярэднюю - спецыяльную - 4 (25%). Навучаюцца завочна 2 настаўнікі. Вышэйшую катэгорыю маюць 2 чалавекі (12%), першую катэгорыю - 11 (73%), без катэгорыі - 4 настаўнікі (25%). Сярэдні ўзрост педагагічнага калектыву складае 43 гады, сярэдні педагагічны стаж - 20 гадоў.
У 2010/11 навучальным годзе з мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў, арганізацыі работы са здольнымі дзецьмі, выканання праграмы “Маладыя таленты” у школе былі адкрыты факультатывы у 1-11 класах наступнай тэматыкі:
1 клас - “Развіццё творчых здольнасцей”
2 клас - “Дызайн і дэкаратыўна - прыкладное мастацтва”
3 клас - “Мая Айчына”, “Падарожжа ў краіну займальнай матэматыкі”.
4 клас - “Асновы моўнай культуры”
5 клас - “Грані слова ад гука да сказа”, “сцяжынкамі матэматыкі”
6 клас - “Сакрэты словазмянення і формаўтварэння”, “Ппрактическая грамматика”
7 клас - “Гадзіна футбола”, “Мадэліраванне малых форм інтэр’ера”, “Алгебра вучыць разважаць”, “Слова ў тэксце”.
8 клас - “Алгебра вучыць разважаць”, “Цікаўным аб таямніцах рэчыва”, “гадзіна футбола”, “Мадэліраванне малых форм інтэр’ера”.
9 клас - “Складаны сказ без складанасці”, “Камунікатыўная граматыка”, “Працягваем адкрываць таямніцы рэчываў”
10 клас - “ Рыторыка” .
Факультатывамі было ахоплена 81% вучняў. Наведванне факультатыўных заняткаў высокае, аднак дзейнасць вучняў мае часткова творчы характар, у некаторых школьнікаў невысокая актыўнасць, нізкая пазнавальная матывацыя. Настаўнікам школы неабходна разнастаіць формы работы на факультатыўных занятках, развіваць зацікаўленнасць вучняў у больш глыбокім авалодванні вучэбным матэрыялам, развіваць творчыя здольнасці..
На першай ступені ўстановы адукацыі займалася 20 вучняў 1-4 класаў. З атэставаных 15 вучняў на высокім узроўні не займаўся ні адзін вучань;
на дастатковым - 8 вучняў;
на сярэднім - 4 вучняў;
на здавальняючым - 3 вучані;
сярэдні бал паспяховасці - 6,5б. (за 2009/10 навучальны год - 6,7б.).
На даннай ступені навучання школьнікі атрымліваюць аснову ведаў па асноўных прадметах.
На другой ступені навучання закладваецца фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтаванасці школьнікаў для працягвання навучання на 3-й ступені школы. Задача школы - стварыць умовы для самавыражэння вучняў, праяўлення імі сваіх здольнасцей ў час вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці.
На другой ступені навучання займаецца 34 вучні. З іх на:
- здавальняючым узроўні - 4 вучні;
- сярэднім - 10 вучняў;
- дастатковым - 16 вучняў;
- высокім - 4 вучні.
Працэнт якасці ведаў - 87%, сярэдні бал паспяховасці - 6,8б.
На трэцяй ступені навучання займалася 12 вучняў. На даннай ступені завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка школьнікаў. Якасць ведаў вучняў 10 класа становіцца вышэй. Так, з 7 вучняў 10 класа на высокім узроўні навучаецца 2 вучні, на дастатковым - 2.
Асноўнай задачай работы настаўнікаў на старэйшай ступені ўз’яўляецца дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці па прадметах, падрыхтоўка іх да навучання ў ВУЗах, коледжах, вучылішчах.
Аналіз узроўню ведаў вучняў паказвае, што працэнт якасці ведаў складае 82%, сярэдні Як сведчыць аналіз паспяховасці ва ўстанове адукацыі сярэдні бал год склаў 6,4б.
Аналіз табліцы паказвае, што вынікі паспяховасці вагаюцца ад 0,2б. да 0,3б. у той ці іншы бок. Так, аспяховасць вучняў пачатковых класаў паступова зніжаецца .Станоўчая дынаміка назіраецца ў сярэднім звяне. Якасць ведаў узрасла адпаведна . На старэйшай ступені вынікі адукацыітаксама знізіліся.
Паспяховасць вучняў па асноўных прадметах адпавядае сярэдняму і дастатковаму ўзроўню ведаў. Самы нізкі сярэдні бал вучні школы маюць па матэматыцы і англійскай мове (5,6б.). Па астатніх прадметах сярэдні бал, у асноўным, павялічыўся за выключэннем рускай літаратуры, фізікі, хіміі, чалавек і свет.
Самая высокая якасць ведаў вучняў па ДП/ МП (7,9б.), па чарчэнню (7,3б.), інфарматыцы (7,1б.).
Падводзячы вынікі паспяховасці за год, можна зрабіць вывад, што якасць ведаў па асноўных прадметах стабільная, дынаміка станоўчая, рэзкіх неадпаведнасцей выніковых адзнак ні па класах, ні па асобных прадметах не назіраецца. Тым не менш, у параўнанні з сярэднім балам паспяховасці па раёну (6,9б.) установа адукацыі мае адмоўны рэзультат (6,4б.). Таму, пытанне паспяховасці застаецца актуальным і ў наступным навучальным годзе. Назіраецца станоўчая дынаміка, але яна пакуль зусім нязначная. Тым больш, што поспехі ў навучанні павінны адлюстроўвацца і ў іншай вучэбнай дзейнасці: на алімпіядах, навукова - практычных канеферэнцыях, конкурсах. Пакуль у гэтым плане ўстанова адукацыі займае адно з апошніх месцаў у раёне.
Аналіз выступлення вучняў на раённых прадметных алімпіядах быў
зроблены на нарадзе пры дырэктары. адзначана паспяховае выступленне па матэматыцы вучня 3 класа Крыцука Арцёма ( 2 месца). Указана на адсутнасць сістэматычнай, мэтанакіраванай работы з высокаматываванымі вучнямі ў старэйшым звяне. Таму неабходна максімальна выкарыстаць магчымасці, інтарэсы вучняў з мэтай павышэння рэзультатыўнасці ўсяго працэсу навучання і падрыхтоўкі да алімпіяд, у прыватнасці. Калі настаўнік граматна змест і формы навучання з інтарэсамі вучнямі, тым актыўней яны самі будуць імкнуцца даведацца як мага больш.
Тэмп, рытм, складанасць навучання павінны спалучацца з магчымасцямі кожнага вучня. Чамусьці, вучні школы не адчуваюць сваю паспяховасць, не імкнуцца яе падмацаваць. І віноўны ў гэтым і адміністрацыя школы, і настаўнікі. Псіхалагічна дзеці заўсёды станоўча рэагуюць на пахвалу, заахвочванне. А гэтага ў школе ліміт. Прайшлі прадметныя алімпіяды. Прызавых месц у старэйшым звяне няма. Тым не менш, вучні стараліся, перажывалі, рыхтаваліся ў меру сваіх сіл. І задача адміністрацыі - адзначыць кожнага з іх, выказаць падяку, каб у наступным навучальным годзе можна было скамплектаваць школьную каманду. Тое ж самае датычыцца і алімпіяд малодшых школьнікаў, школьнікаў сярэдняга звяна, навукова - практычнай канферэнцыі, аглядаў і конкурсаў.
Неабходна адзначыць, што план работы на вучэбны год выкананы. Усе мерапрыемствы праводзіліся адпаведна плана, па кожнаму з іх афармлялася дакументацыя.
На УШК кантролі разглядаліся пытанні падрыхтоўкі да навукова - даследчай канферэнцыі школьнай і раённай;
- падрыхтоўка да прадметных алімпіяд вучняў пачатковага і сярэдняга звяна;
- павышэнне педагагічнага майстэрства маладых настаўнікаў (конкурс “шлях у прафесію”);
- пытанне экалагічнага выхавання і адукацыі школьнікаў (прадметны тыдзень па экалогіі);
- выкананне практычнай часткі праграм (пытанне на нарадзе пры намесніку дырэктара);
- дзейнасць МА па забеспячэнню ўмоў павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў (заканчэнне конкурсу);
- арганізацыя сістэматычнага паўтарэння матэрыялу;
- якасць вядзеня школьнай дакументацыі;
- кантроль за якасцю ввыкладання прадметаў ДП, МП, чарчэнне;
- эфектыўнасць выкарыстання камп’ютарных тэхналогій на ўроках;
- эфектыўнасць работы школьных прадметных кабінетаў.
Вялікая ўвага надавалася самаадукацыі, павышэнню прафесійнага ўзроўню педагога. З гэтай мэтай былі арганізаваны:
1. Творчы дыялог “Эфектыўныя метады, прыёмы, тэхналогіі арганізацыі факультатыўных заняткаў” (да педагагічнага савета);
2. Праблемны семінар “актывізацыя разумовай дзейнасці вучняў шляхам выкарыстання нетрадыцыйных прыёмаў і метадаў навучання”.
У плане метадычнай работы знайшлі сваё месца і майстар - класы па асобных тэхнаологіях навучання. Крыцук Т.В. правяла майстар - клас па тэхналогіі асобасна - арыентаванага і інтэрактыўнага навучання, Дубіна Т.А, - па выкарыстанню камп’ютарных тэхналогій на ўроках фізікі. У правядзенні майстар - класаў ёсць яшчэ многа недасканаласцей, аднак даная форма абмена творчым вопытам стала цікавай для настаўнікаў школы.
У 3-й чвэрці прайшоў педагагічны савет “Роля факультатыўных заняткаў у павышэнні ўзроўню якасці ведаў вучняў”. Кожны настаўнік падзяліўся сваімі напрацоўкамі па данаму пытанню, пазнаёміў калег з цікавымі формамі, метадамі работы пры арганізацыі факультатыўных заняткаў.
Згодна плана работы праходзілі пасяджэнні МА, класных кіраўнікоў, навукова - практычная канферэнцыя.
Наперадзе алімпіяды 2011/12 вучэбнага года. Кандыдатуры алімпіяднікаў адабраны па выніках школьных алімпіяд:
4 клас - Бурак Мікіта - англійская мова;
Крыцук Арцём - матэматыка;
5 клас - Цімавец Павел - беларуская мова, матэматыка, чалавек і свет;
6 клас - Карпіевіч Антон - беларуская мова і чытанне,
матэматыка, англійская мова;
7 клас - Крыцук Ангеліна - беларуская мова і літаратура, біялогія,
гісторыя;
Крыцук Дар'я - беларуская мова і літаратура, біялогія, матэматыка;
Адарыч Кацярына - беларуская літаратура, руская літаратура, біялогія;
8 клас – Харута Елізавета – руск. мова;
Нямера Міхаіл – матэматыка, біялогія;
Анікей Аксана – бел. мова і літаратура;
Шэйко аляксей – фізічная культура і спорт;
9 клас - Гуляка Вольга - беларуская літаратура, геаграфія, фізічная культура і спорт;
Крыцук Аляксандр - геаграфія, біялогія;
Шостак Улад - геаграфія, хімія, матэматыка;
10 клас - Анікей Вераніка- беларуская літаратура, руская мова і літаратура,
матэматыка, гісторыя, геаграфія, біялогія, фізіка, хімія;
Бяшэйка Таццяна - беларуская мова і літаратура, руская літаратура,
матэматыка, гісторыя, біялогія, фізіка;
Сінькевіч Вольга - руская мова і літаратура, гісторыя,
геаграфія, біялогія. хімія;
11 клас - Барысік Кацярына - грамадазнаўства, геаграфія;
Захвіцэвіч Ганна - беларуская мова і літаратура, гісторыя,
грамадазнаўства, геаграфія, біялогія, фізіка, хімія;
Шыліна Алена - матэматыка, гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія,
біялогія, фізіка.
Уся работа ўстановы адукацыі ў 2010/2011 навучальным годзе была накіравана на рашэнне праблемы стварэння ўмоў для самавыражэння, самаразвіцця, самавызначэння кожнай асобы ў школьным калектыве. Зыходзячы з асноўных палажэнняў дадзенай праблемы, планавалася праца педагагічнага калектыва, праца з вучнямі, бацькамі,унутрышкольны кантроль.
Стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў ішло праз арганізацыю працы з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд, праз навукова - даследчую працу, удзел у прадметных конкурсах, творчых конкурсах.
З мэтай выяўлення і наступнай работы з адоранымі вучнямі ў школе распрацавана мэтавая праграма "Маладыя таленты". Яе аснова - адоранасць дзіцяці выяўляецца ў адной або некалькіх сферах дзейнасці, важна толькі ўбачыць, знайсці і развіць. З дапамогай дыягнасціравання ( без псіхолага ў школе зрабіць гэта прафесійна вельмі цяжка) выяўлены асноўныя сферы адоранасці навучэнцаў: інтэлектуальная, мастацкія здольнасці, спартыўныя здольнасці, тэхналагічныя. У залежнасці ад гэтага планавалася работа з вучнямі праз заняткі факультатываў, кружкоў, спартыўных секцый.
Вынікі дзейнасці падводзіліся падчас правядзенняў
- конкурсаў;
- мастацкіх выстаў;
- школьных і раённых алімпіяд;
- фестываляў;
- спартыўных спаборніцтваў;
- выстаў тэхнічнай і мастацкай творчасці.
Дыягностыка і прагназаванне асабістай работы могуць паспяхова здзяйсняцца пры ўмове, што педагог асэнсоўвае моцныя і слабыя бакі сваёй дзейнасці, валодае інструментам навуковага аналізу асабістай дзейнасці і дзейнасці калег.З даннай мэтай адбыліся майстар - класы настаўніцы Крыцук Т.В. па выкарыстанню асобасна - арыентаванай тэхналогіі ў навучанні, Дубіна Т.А. - выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках фізікі.
Вялікую ролю ў авалодванні настаўнікам метадамі самааналіза дзейнасці на ўроку, удасканальванні педагагічнага майстэрства адыгрывае дыягностыка яго ўменняў і навыкаў. З гэтай мэтай у канцы навучальнага года настаўнікам прапануюцца анкеты, адказы на пытанні якіх патрабуюць задумацца над ступенню валодання прафесійнымі ўменнямі і навыкамі. Кіраўнікі школы, МА атрымліваюць багаты матэрыял для аналіза прафесійнага росту настаўнікаў і калектыву ў цэлым. Маючы дыягнастычную карту, аналізуючы ўрокі настаўнікаў, адміністрацыя заўважае пазітыўныя зрухі ў яго рабоце, у рашэнні тых праблем, дзе маюцц цяжкасці.
У Разам з тым, у арганізацыі метадычнай работы ў школе ёсць рад праблем. Па - першае, як адзначалася, ужо каторы год на нізкім узроўні знаходзіцца арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў і педагогаў школы. У 2011/12 навучальным годзе заяўкі на ўдзел у школьнай навукова - практычнай канферэнцыі будуць прадстаўляцца ў верасні і на працягу ўсяго часу будзе адсочвацца работа вучняў і настаўнікаў над выбранымі тэмамі даследчых работ.
Па - другое, маецца многа заўваг па якасці ўрокаў настаўнікаў установы адукацыі, якасці забеспячэння неабходным ірнструментарыем на кожны ўрок.
У 2011/2012 навучальным годзе традыцыйна будзе праведзены школьны конкурс на лепшую арганізацыю работы метадычнага аб’яднання. Намінацыямі даннага конкурса стануць:
- “Лепшы ўрок настаўніка пачатковых класаў”;
- “Лепшы ўрок настаўніка гуманітарнага цыкла”;
- “Лепшы ўрок настаўніка матэматычнага цыкла”;
- “Лепшы ўрок настаўніка прыродазнаўчага цыкла.
У - трэціх, анкетаванне настаўнікаў паказала, што яны на нізкім узроўні
валодаюць асноўнымі метадыкамі матывацыі і стымулявання пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку. У 2011/12 годзе будзе арганізавана работа праблемнага семінара па тэме: “Метады і прыёмы развіцця пазнавальнай сферы вучняў”, будзе прадоўжана работа па фарміраванню“Банка сітуацый поспеху” у метадычным кабінеце для выкарыстання яго матэрыялаў настаўнікамі - прадметнікамі ў сваёй практычнай дзейнасці.
Уся метадычная работа ў школе здзяйснялася згодна гадавога плана. Своечасова прайшлі ўсе паседжанні прадметных МА, МА класных кіраўнікоў. У рамках МА “Прызванне” наведваліся заняткі ў падрыхтоўчай групе дзіцячага сада, праведзена кансультацыя для бацькоў будучых першакласнікаў “Пытанні падрыхтоўкі дзяцей да школы”. адбыўся семінар - практыкум “Фарміраванне навыка чытання - аснова далейшага паспяховага навучання і выхавання школьнікаў”, прайшоў творчы дыялог па тэме “Эфектыўныя метады, прыёмы і тэхналогіі арганізацыі факультатыўных заняткаў”, праблемны семінар “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў шляхам выкарыстання нетрадыцыйных прыёмаў і метадаў навучання”.
Праведзены педагагічныя саветы:
1. Здароўе вучняў і педагогаў.
2. Роля факультатыўных заняткаў у павышэнні ўзроўню якасці ведаў вучняў..
Прайшлі прадметныя тыдні: тыдзень славянскай пісьменнасці і друку, тыдзень філалогіі, тыдзень экалогіі, тыдзень прыродазнаўчых навук, тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
Акрамя гэтага, настаўнікі школы прымалі ўдзел ва ўсіх конкурсах, якія праходзілі ў рамках раёна, вобласці. Усяго педагогі школы удзельнічалі ў 45 конкурсах. Рэгулярна правяралася школьная дакументацыя: журналы, дзённікі, сшыткі вучняў.
У школе распрацавана “Праграма інфарматызацыі ўстановы адукацыі на 2007- 2010 гады”. Асноўнымі накірункамі даннай праграмы з’яўляюцца:
- распрацоўка і ўкараненне інфармацыйных адукацыйных рэсурсаў;
- інтэграцыя ўстановы адукацыі і аддзела адукацыі ў адзінае інфармацыйнае асяроддзе сістэмы адукацыі;
- забеспячэнне ўстановы адукацыі вылічальнай тэхнікай, праграмнымі сродкамі;
- павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў у вобласці інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій;
- арганізацыйна - зместавае суправаджэнне праграм.
На аснове праграмы распрацаваны план інфарматызацыі навучальнага працэсу ў школе на 2011/2012 навучальны год. З 17 педагогаў умеюць карыстацца камп’ютэрамі 15 настаўнікаў (88%). Маюць дамашнія камп’ютэры 15 настаўнікаў (88%). Курсы павышэння кваліфікацыі па інфармацыйным тэхналогіям прайшоў 1 настаўнік.
Вучэбныя кабінеты камп’ютэрамі не забеспечаны. З ТСН у школе маецца тры магнітафоны ў пачатковых класах, два тэлевізары. Абарудаваны асобны кам’ютэрны клас. У наяўнасці маецца 8 камп’ютэраў, 2 прынтэры, сканер, два ксераксы. Праектар, экран, медыятэка ў школе адсутнічаюць. Адзіная лакальная сетка ў школе ёсць, але ў цяперашні час яна патрабуе рамонта. Маецца сайт школы.
Сістэмна выкарыстоўваюлі камп’ютэры на ўроках настаўнікі:
Дубіна Т.А. - фізіка, астраномія;
Шастак В.І. - матэматыка;
Крыцук Т.В. - пачатковыя класы (3 клас).
Бірук Т.В. - гісторыя
Здзяйсняўся выпуск школьнага метадычнага часопіса “Вытокі”. Перыядычнасць выхаду - 1 раз у чвэрць па 4 экземпляры.
Вучні рэгулярна наведвалі камп’ютэрны клас пасля ўрокаў, у суботнія дні, на канікулах.
У новым навучальным годзе пытанне інфарматызацыі вучэбна - выхаваўчага працэсу будзе знаходзіцца на УШК.
Такім чынам, планы работы школы за год выкананы. У наступным навучальным годзе кіраўніцтву школы неабходна працягваць кантроль за падрыхтоўкай настаўнікаў да ўрокаў, якасцю рабочых планаў, якасцю праведзеных урокаў, факультатыўных заняткаў, выкарыстаннем на ўроках актыўных формаў, метадаў, прыёмаў работы, новых педтэхналогій, адсочваць вядзенне школьнай дакументацыі, работу з адоранымі вучнямі пры падрыхтоўцы да школьных алімпіяд, раённай алімпіяды, выкарыстанне ў адукацыйным працэсе камп’ютэрных тэхналогій.
Адказныя адносіны да сваіх педагагічных абавязкаў, павышэнне якасці навучання і выхавання школьнікаў, захаванне і ўмацаванне здароўя педагога і вучняў - такія накірункі дзейнасці настаўнікаў у будучым навучальным годзе.
Выхаваўчая работа на 2010/2011 навучальны год у УА “Карацкая ДАСШ” планавалася зыходзячы з аналіза работы папярэдняга навучальнага года, з улікам вынікаў маніторынгу ўзроўня выхаванасці вучняў школы.
У аснову выхаваўчай работы школы пакладзена ”Канцэпцыя і праграма неперарыўнага выхавання дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь”.
Школьная выхаваўчая сістэма прадугледжвае выкананне дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, выхаванне ідэалогіі беларускай дзяржавы , раскрывае змест і вызначае эфектыўныя метады і формы выхаваўчай работы з улікам сучасных тэндэнцый развіцця грамадства і дзяржавы.
Выхаваўчая мэта, над якой працаваў педагагічны калектыў у навучальным годзе, - гэта павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай работы праз захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў, фарміраванне маральна-этычных норм паводзін вучняў.
Асноўныя задачы :
- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызма і нацыянальнай свядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;
- авалодванне каштоўнасцямі і ведамі ЗЛЖ;
- форміраванне культуры сямейных зносін;
- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі.
На аснове дадзеных задач была створана праграма выхавання школьнікаў УА «Карацкая ДАСШ» на 2010/2011 навучальны год. У яе ўвайшлі раздзелы, яків вынікаюць з задач “Канцэпцыі неперарыўнага выхавання дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь”:
Рэалізацыя задач ажыццяўлялася праз сукупнасць камплексна-мэтавых праграм і педагагічных праектаў "Здароўе","Сям’я","Грамадзянін","Праграма прафілактыкі злачынстваў і правапрарушэнняў".
Маніторынг узроўня выхаванасці вучняў за 2010/20011 н.г. падцвердзілі правільнасць вызначаных выхаваўчых мэтаў і задач, паказалі на агульны ўзровень выхаванасці школьнікаў вышэй сярэдняга паказчыка.
Прававую аснову выхаваўчай работы школы складаюць нарматыўныя дакументы: «Закон РБ аб правах дзіцяці», «Закон РБ об образовании», «Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь на 2006/2010 годы», Прэзідэнтская праграма “Дзеці Беларусі”, Рэспубліканская праграма “Моладзь Беларусі”, Рэспубліканская праграма “Маладыя таленты”, Статут установы адукацыі “Карацкая ДАСШ”. Работа праводзілася з улікам рэкамендацый, дадзеных ў інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі “Особенности организации идеологической и воспитательной работы в 2010/2011 учебном году», метадычных рэкамендацыях па правядзенню акцый і выхаваўчых мерапрыемстваў на працягу навучальнага года.
На працягу навучальнага года мэтанакіравана ўдасканальвалася адзіная выхаваўчая прастора, галоўнай каштоўнасцю якой з’яўлялася асоба вучня, яе развіццё, самарэалізацыя і самавызначэнне ў грамадстве.
Паспяховае вырашэнне выхаваўчых задач стала магчымым дзякуючы стройнай напрацаванай сістэме работы па выхаванню асобы школьніка, мэтанакіраванай выхаваўчай дзейнасці, выкарыстанню новых форм, метадаў і тэхналогій выхавання, якія адказваюць запытам вучняў, пастаяннаму росту педагагічнага майстэрства класных кіраўнікоў, павышэнню творчай актыўнасці органаў вучнёўскага самакіравання, традыцыям, якія склаліся ў школе.
На першым этапе выканання пастаўленых задач было праведзена планаванне выхаваўчай, метадычнай работы, а таксама ўнутрышкольнага кантроля за арганізацыяй выхаваўчай дзейнасці.
Складзены комплексны план ідэалагічнай і выхаваўчай работы школы.
Граматна праведзенае планаванне - аснова зладжанай працы, таму на працягу навучальнага года вялікая ўвага надавалася каардынацыі дзейнасці і выкананнаю планаўпсіхолага-педагагічнай службы, педагога- арганізатара, класных кіраўнікоў у адпаведнасці з гадавым планам. Класнымі кіраўнікамі Крыцук Т. В.,Шэйка С. М.,Шастак В. І.,Кавальчук Г. І., Перапечка В. І., Карпиевич В.Ю.,Булат Ю. М., Канановіч І. В. распрацаваны і паспяхова рэалізаваны праекты выхаваўчай дзейнасці класа па пэўных выхаваўчых тэмах.
На паспяховае выкананне выхаваўчых задач была накіравана работа метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў 1-11 класаў. Выкарыстоўваліся розныя формы работы: пасяджэнне метадычнага аб’яднання, педагагічныя семінары, індывідуальныя і групавыя кансультацыі.
Важнейшай формай работы па арганізацыі выхаваўчай дзейнасці для ўсіх класных калетываў заставаліся класныя гадзіны. Іх мэты - ад фарміравання навыку чытання і апавядання па пэўнай выхаваўчай праблеме на этапе пачатковай школы - да свядомага падбору інфармацыі і актыўнага ўдзелу вучняў у яе абмеркаванні на этапе старэйшай школы - прадугледжвалі захаванне пераемнасці ў выхаванні школьнікаў. Усе класныя кіраўнікі будавалі выхаваўчыя сістэмы класаў зыходзячы з праблем класа, з запытаў вучныў, з аналізу выхаваўчай дзейнасці за мінулы навучальны год. Пераемнасць захавана і ў выбары тэм, метадаў і формаў арганізацыі выхаваўчай дзейнасці як на класных гадзінах, так і на класных мерапрыемствах. Найболей удалымі па зместу і формах правядзення былі класныя гадзіны: “Азбука юнага грамадзяніна” ,“Лепшае слова аб сяброўстве” , “Дзецям аб СНІДзе” , “Цікавае слова ветлівасць” , “Свет маіх захапленняў” , “Курэнне- звычка шкодная” , “Выхавай сам сябе” , “ Сімволіка маёй краіны” , “Здароўе ў нашым жыцці” , “Тварам да здароўя” , “Мая краіна- Беларусь” , “Паміж намі, дзяўчынкамі” , “Што такое этыкет” , “Ты і твая будучая прафесія” ,“Ёсць такая прафесія-Радзіму абараняць” .
Аднак застаецца задачай на наступны навучальны год павышэнне выхаваўчага патэнцыялу класных гадзінаў, удасканаленне іх тэматыкі і форм правядзення. Недастаткова выкарыстоўваюцца выхаваўчыя магчымасці агульнаадукацыйных прадметаў, пазаўрочнай дзейнасці па прадметах.
Абнаўленне зместу ідэалагічнай работы знайшло сябе ў правядзенні практычна накіраванай дзейнасці грамадскіх арганізацый “БРСМ” і “БРПА”. Традыцыйна грамадзянска- патрыятычнае і ідэйна- маральнае выхаванне як састаўляючыя ідэалагічнага выхавання застаюцца адным з прыарытэтных накірункаў выхаваўчай работы школы. Фарміраванне грамадзянскай і прававой культуры, патрыятычная накіраванасць усіх праводзімых у школе мерапрыемстваў, выпрацоўка навыку паважлівага дачынення да гісторыі і культуры Беларусі, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны спрыяе фарміраванню асобы выпускніка школы, будучага грамадзяніна Беларусі. Таму была працягнута і ўдасканалена работа па праграме “Грамадзянін”, галоўным зместам якой засталося вывучэнне дзяржаўнай сімволікі і гісторыі нашай дзяржавы, вывучэнне гісторыі, сучаснасці і традыцый маладзёжнага руху ў нашай краіне, правядзенне інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці, прававое выхаванне. У 2010-2011 н.г. работа па праграме набыла новы змест у сувязі з актывізацыяй дзейнасці членаў ГА “БРСМ” і ГА “БРПА”. На пачатку навучальнага года былі выбраны актывы класаў, работу якіх узначалілі члены маладзёжных арганізацый “БРСМ” і “БРПА”. У красавику праведзены справаздачна- выбарчы сход пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, справаздачна- выбарчы збор піянерскай дружыны ГА “БРПА”.
Вучнёўскае самакіраванне з педагагічнай падрымкай атрымала магчымасць планаваць і арганізоўваць маладзёжную дзейнасць, праводзіць мерапрыемствы. З удзелам нефармальных лідэраў і актывістаў школы, з выкарыстаннем іх творчага патэнцыялу і пры падтрымцы аднакласнікаў былі праведзены маштабныя акцыі:
* акцыя “Ты- адзін з нас”- у ходзе акцыі праведзена асветніцкая работа па дзейнасці ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”, пасля якіх рады арганізацый былі папоўнены новымі членамі;
*акцыя “Чырвоная рукавічка”- у акцыі прынялі ўдзел 60 вучняў школы, сабрана 12 падарункаў дзецям- інвалідам, наведаны дома вучань-інвалід”.
* акцыя “Турбота” да Дня Перамогі- у акцыі прынялі ўдзел 50 вучняў школы. Аказана увага падшэфным састарэлым людзям. 25 вучняў школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах па дабраупарадкаванню тэрыторыі “Абяліска”, школьнай тэрыторыі і тэрыторыі , прылягаючай да школы.
Школай грамадзянска- патрыятычнага выхавання стала нясенне Ганаровай Піянерскай Вахты на Пасту “Абяліска” 9 Мая. На жаль, у сувязі з дрэннымі пагоднімі ўмовамі, у Вахце Памяці прынялі удзел толькі 7 вучняў. Аднак 54 вучні удзельнічалі ва ўрачыстай лінейцы, на якой былі павязаны піянерскія гальштукі лепшым вучням 4 класа, і прымацаваны акцябрацкія зорачкі вучням 1 класа.
Такім чынам, актывісты і члены ГА “БРСМ” І ГА “БРПА” надалі выхаваўчай рабоце школы новы змест па фарміраванню асобы грамадзяніна Беларусі, ажыццяўлялі сацыяльна- карысную дзейнасць, узначалілі работу класных калектываў, смела ўзняліся на новую ступеньку лідэрства. Усе мерапрыемствы і акцыі мелі вялікае выхаваўчае значэнне, былі пазнавальнымі, цікавымі, добра арганізаванымі і, што самае карыснае, нефармальнымі.
Аднак задачай на наступны год павінна стаць далейшая актывізацыя дзейнасці ГА “БРСМ” і ГА “БРПА”, у параўнанні з іншымі школамі .. Неабходна актывізаваць маладых настаўнікаў, якія павінны асобасным прыкладам паказаць вучням значымасць дзейнасці ў ГА, важнасць удзелу ў Дзяржаўных падзеях і святах, у мерапрыемствах па грамадзянска- патрыятычнаму выхаванню. Неабходна актыўна падтрымліваць правядзенне ў школе Дзень вучнёўскага самакіравання з мэтай далучэння актывістаў да практыкі кіравання нашай навучальнай установай, арганізацыі педагагічнай дзейнасці. На кантроль неабходна паставіць пытанне педагагічнай падтрымкі дзейнасці ГА “БСПА” і ГА “БРСМ”.
Для вырашэння задачы па аднаўленню зместу ідэалагічнай работы была арганізавана дзейнасць па аптымізацыі і павышэнні якасці інфармацыйнай работы. Гадзіна інфармавання - форма асветніцкай работы, накіраванай на фарміраванне інфармацыйнай культуры, светапогледу, сацыяльнай і палітычнай свядомасці-важны інструмент фунцыянавання сістэмы ідэйна- маральнага выхавання. У 2010/2011 н.г. быў традыцыйна вызначаны адзіны дзень інфармавання- панядзелак, які быў занесены ў сетку раскладу. Для правядзення інфармацыйных гадзін прымяняліся кампьютарныя прэзентацыі. У школьнай бібліятэцы, якая застаецца інфармацыйным цэнтрам, папоўнены багаты матэрыял для правядзення тэматычных інфармацыйных гадзін з выкарыстаннем разнастайных форм, працавалі тэматычныя выставы. Для правядзення гадзін інфармавання пастаянна выкарыстоўваюцца матэрыялы ідэалагічнага Інтэрнэт сайта Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кожны трэці чацвер праводзяцца гадзіны інфармавання для педагогаў школы.
У якасці агульнага недахопу неабходна адзначыць недастаткова актыўнае прымяненне інтэрактыўных формаў пры правядзенні гадзін інфармавання, якія маюць значна большы выхаваўчы патэнцыял дзякуючы актыўнаму ўключэнню ўсіх удзельнікаў у абмеркаванне праблем і падзей. Немногія выкарыстоўваюць палітычную карту свету, недастаткова выкарыстоўваецца відэанагляднасць, не заўсёды ў дастатковай меры класным кіраўніком рэзюміруецца пададзеная вучнямі інфармацыя.
Наступнай задачай выхаваўчай дзейнасці была задача развіцця выхаваўчай інфраструктуры, павышэння культуры правядзення вольнага часу, выпрацоўкі індывідуальнага пазітыўнага стылю адпачынку, развіцця навыку працавітасці. Развіццё выхаваўчай інфраструктуры прадугледжвалася як за кошт распрацоўкі цікавых выхаваўчых праектаў агульнашкольных і класных, за кошт актывізацыі ўзаемадзеяння з маладзёжнымі арганізацыямі і аб’яднаннямі, так і за кошт цеснага супрацоўніцтва з сацыяльнымі ўстановамі, зацікаўленымі ў працэсе выхавання моладзі нашай краіны, і за кошт больш цеснага ўзаемадзеяння з бацькоўскай грамадскасцю.
Працягнута работа па праекту “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці школьнікаў праз вывучэнне традыцый народнай культуры”, праводзяцца народныя святы.
У новым навучальным годзе неабходна актывізаваць дзейнасць па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці праз правядзенне тэматычных класных гадзінаў, праз работу спецкурса па нацыянальнай культуры, праз правядзенне народных святаў, у дзейнасць уключыць настаўніка музыкі, класных кіраўнікоў, вучняў, бацькоў усёй школы.
Працягнута работа па накірунках экспедыцыі “Наш край”, праведзены выяздныя экскурсіі па гістарычных месцах Беларусі, у якіх прынялі ўдзел 45 вучняў школы.
Для вырашэння задачы пашырэння выхаваўчай прасторы была далучана бацькоўская грамадскасць.
З мэтай індывідуалізацыі арганізацыі дзіцячага адпачынку і павышэння культуры правядзення вольнага часу праводзіліся мерапрыемствы па розных накірунках выхаваўчай дзейнасці:
прававое выхаванне:
* у рамках гадзін інфармавання праводзіліся гадзіны прававой граматы ў форме круглых сталоў, дыскусій, віктарын ;
* класныя гадзіны “Закон і мы”,“Закон у тваім жыцці”, “Правапарушэнні, прычыны іх узнікнення” ;
* на працягу года працавала выстава літаратуры ў бібліятэцы “Закон і мы”;
экалагічнае выхаванне:
* акцыя “Захавай дрэва!”- па збору макулатуры- за навучальны год сабрана 1 тона макулатуры, прынялі ўдзел вучні ўсіх класаў;
* мерапрыемствы да Дня Зямлі ;
* прэзентацыя “Блакітныя воды” да Дня Вады.
працоўнае выхаванне:
* працоўная экалагічная акцыя “Дом, у якім я жыву;
* уборка бульбы у СВК “Морач”;
* традыцыйная аперацыя “Лістапад”, прыбрана прышкольная тэрыторыя і тэрыторыі памятніка загінуўшым воінам-землякам;
* пасадка лесу;
* акцыя “Школьны двор”- быў арганізаваны ўдзел вучняў у Рэспубліканскім суботніку, пасаджаны кветкі для прышкольнай тэрыторыі;
* члены ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у раённай моладзёжнай акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылягаючай да школы;
эстэтычнае выхаванне:
* працягнута работа па афармленню прышкольнай тэрыторыі, калідораў школы.
Неад’емнай састаўляючай па фарміраванню здаровага асяроддзя выхавання школы з'яўляецца паслядоўная і мэтанакіраваная работа па папярэджанню супрацьпраўных паводзін вучняў. У школе рэалізоўваліся праграмы, накіраваныя на работу па папярэджванню п'янства, наркаманіі і таксікаманіі . Штомесяц праводзіліся пасяджэнні Савета прафілактыкі, вёўся кантроль за дзейнасцю класных кіраўніоў па карэкцыі паводзін вучняў усіх відаў уліку. На ўліку ў ІСН заставащўся вучань - Грыцкевіч Андрэй Юр’евіч (3 клас). У кастрычніку і красавіку праведзены месячнікі па прававых ведах і прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, у снежні- дэкада па прафілактыцы СНІДу. На асобай увазе знаходзіліся няпоўныя сем’і, мнагадзетныя сем’і, апякунская сем’я. Састаўнымі часткамі прафілактычнай работы школы з'яўляліся: дыягностыка, індывідуальная работа з вучнямі, работа з сям'ёй .
Аднак знізілася асветніцкая дзейнасць па тэхналогіі “Равеснік навучае равесніка”, якая аказвала самае дзейснае ўздзеянне на падлеткаў-равеснікаў.
Устойлівасць навыкаў здаровага ладу жыцця ў вучняў школы і якасць работы педкалектыву ў гэтым накірунку дастаткова дэманструе той факт, што вучнямі школы не дапушчана ніводнага выпадку п’янства, а колькасць вучняў, якія кураць, скарацілася .
Створаная ў школы сістэма выхаваўчай работы дазволіла паспяхова вырашаць выхаваўчыя задачы, утрымліваць атмасферу творчасці і пошуку, дабразычлівасці і высокай маральнай культуры.
Неабходна ў 20011/2012 н.г. паставіць на кантроль пытанне маральнай выхаванасці вучняў, праводзіць класныя гадзіны аб недапушчэнні ўжывання ў мове школьнікаў нецэнзурных слоў як у школе, так і за яе сценамі. Весці асветніцка- інфармацыйныя гутаркі з бацькамі школьнікаў.
Параўнальны аналіз асноўных паказчыкаў работы школы, колькасці і якасці праведзеных выхаваўчых мерапрыемстваў дазваляе зрабіць высновы аб ўстойлівых пазітыўных тэндэнцыях у выхаваўчай дзейнасці, рост свядомасці і сацыяльнай актыўнасці вучняў у яе правядзенні, рост грамадзянскай свядомасці, высокай матывацыі і мэтанакіраванасці асобы школьнікаў.
Маніторынг выхавання даследуецца вызначэннем ўзроўня выхаванасці вучняў. Праведзены на працягу апошніх 4 гадоў маніторынг узроўня выхаванасці вучняў паказаў дадатную дынаміку. Узровень выхаванасці вучняў вызначаўся па наступных параметрах: цікаўнасць, самастойнасць, назіральнасць, спагадлівасць, дружалюбства, працавітасць, сумленнасць, дысцыплінаванасць, ветлівасць, грамадзянскасць і патрыятызм, навыкі здаровага ладу жыцця для вучняў 4 класа;
працавітасць, узровень пазнавальнага інтарэса, калектывізм, праўдзівасць, ветлівасць, патрыятызм, дысцыплінаванасць, інтэрнацыяналізм, навык здаровага ладу жыцця для вучняў 9 класа;
працавітасць, узровень пазнавальнага інтарэса, калектывізм, праўдзівасць, ветлівасць, патрыятызм, дысцыплінаванасць, інтэрнацыяналізм, навык здаровага ладу жыцця, палітычная культура для вучняў 11 класа.
Работа педкалектыву ў 2011/2012 навучальным годзе будзе накіравана на асноўнай мэты:
павышэнне якасці навучання і выхавання школьніка як вынік прафесійнага росту кожнага педагога.
-
А дасягнецца данная мэта праз рашэнне асноўных задач:
1.Фарміраваць станоўчыя адносіны да здароўя, ствараць здароўезберагаючае асяроддзе ва ўстанове адукацыі;
2.Павышаць якасць адукацыі праз развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў;
3.Развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці вучняў шляхам удаканальвання формаў пазнавальнай дзейнасці;
4.Выхоўваць патрыятычныя пачуцці, духоўныя і маральныя якасці асобы на аснове агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
5.Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу школы шляхам інфарматызацыі падраздзяленняў установы адукацыі, забеспячэння вучэбных кабінетаў неабходным абсталяваннем, спартыўным інвентаром
Первая ступень - начальная школа. продолжительность обучения 4 года. Возраст обучающихся - 6 лет на 30 сентября.
Задачи: - формирование у обучающихся основы понимания окружающих явлений,
навыков письма, чтения, счета. развитие духовных качеств,
- интересов и возможностей обучающихся.
Обеспечение образовательных запросов
Факультативные курсы:
- 3 класс "Дизайн и декоративно-прикладное искусство"
- 4 класс "Моё Отечество", "Путешествие в математическую страну"
- 2 класс "Развитие творческих способностей"
- 1 класс "Основы речевой культуры"
Kружки:
- "Волшебная палитра"
- "Юный мастер"
- "Юный теннисист"
- "Снайпер"
- "Живое слово"
Секции:
Конкурсы, олимпиады,научно-исследовательские конференции:
Международные конкурсы:
- по русскому языку - "Журавлик"
- по природоведению - "Колосок"
- по математике - "Кенгуру"
- по белорусскому языку - "Буслік"
Внутришкольные и районные олимпиады
Вторая ступень обучения - основная школа. Продолжительность обучения 5 лет.
Вторая ступень обязательна для всех школьников в возрасте до 14-15 лет. Основная ее задача - выявление и развитие природных задатков, творческого потенциала каждого ученика.
Обеспечение образовательных запросов учащихся
Факультативные курсы:
- 5 класс - трудовое обучение,физическое воспитание
- 6 класс - белорусский язык, математика, русский язык
- 7 класс - белорусский язык, биология
- 8 класс - математика, , трудовое обучение,физическое воспитание
- 9 класс - математика, русский язык, физическое воспитание, биология
Спецкурсы:
- "Права ребенка"
- "Моя Минщина"
Кружки:
- "Юный мастер"
- "Юный теннисист"
- "Снайпер"
- "Волшебная палитра"
- "Живое слово"
Спортивные секции:
- волейбол,
- баскетбол,
- теннис
Конкурсы, олимпиады
Международные конкурсы:
- по русскому языку - "Журавлик"
- по природоведению - "Колосок"
- по математике - "Кенгуру"
- по белорусскому языку - "Буслік"
- по английскому языку - "Лингвистенок"
Pайонные предметные олимпиады
Внутришкольные олимпиады
Творческие конкурсы: - эпистолярные,
- экологические,
- художественные,
- научно-исследовательские конференции
Третья ступень обучения - старшая школа. Продолжительность обучения 2 года.
Она предполагает качественную, системную подготовку для поступления в различные учебные заведения.
Задача: широкая дифференция, которая обеспечивает индивидуализацию обучения и реализацию потенциальных возможностей.
Обеспечение образовательных запросов учащихся
Факультативы:
- 11 класс - математика, белорусский язык, физика
Спецкурсы:
- "Права ребенка"
- "Моя Минщина"
Кружки:
- "Юный мастер"
- "Юный теннисист"
- "Волшебная политра"
- "Снайпер"
- "Живое слово"
Спортивные секции:
- волейбол,
- баскетбол,
- теннис
Конкурсы, олимпиады
Международные конкурсы:
- по русскому языку - "Журавлик"
- по природоведению - "Колосок"
- по математике - "Кенгуру"
- по белорусскому языку - "Буслік"
- по английскому языку - "Лингвистенок"
Pайонные предметные олимпиады
Внутришкольные олимпиады
Творческие конкурсы: - эпистолярные,
- экологические,
- художественные,
- научно-исследовательские конференции
|
Сегодня
Наши новости
12.03.2012 г. Олимпиады
|